суббота, 10 августа 2013 г.

Рэйтэн летнік-пленэр -фэст Грушаўка 11-18 жніўня

План правядзення мерапрыемства 18 жніўня 2013г.
Частка першая
12:00 – 15:00 
раённае свята
“З крыніц спрадвечных”
(праграма, удзельнікі….)

Частка другая
15:00 - .. 
фэстываль эксперыментальнага мастацтва ДАХ
“Тадэвуш Рэйтэн. Імя выкрэсленае з гісторыі”
1. Урачыстае адкрыццё – прамовы.
2. Паказ перформансаў: Юрась Барысевіч, тэатр “EYE”, экзарцыстычны “GESAMTKUNSTWERK”.
3. Выступ літаратараў: Зьміцер Вішнеў, Віктар Шніп , Ілля Сін, Юрась Барысевіч, Ярыла Пшанічны, анаід Агаджанава (Україна) і іншыя.
4. Канцэрт: хор “Амафор” (Рудніцкага СДК), BREVIS, Віктар Сямашка, Раман Яраш, Кабы-Кабы (Баранавічы), ZARTIPO, NOIR MASKI PROJECT «?!», PLANET N, PAVEL AMBIONT, ROOMDARK, VESICATORIA,ACID, L.BEAT, AUDIOCAN, DRUG, DEN KUKSA, COOPER ды іншыя.
Мажліва: Аляксей Жбанаў (праэкт “Песні філаматаў і філарэтаў”) 
5. Паказ відэа-стужак маладых беларускіх рэжысераў.
Адкрыцьцё мастацкай выставы па выніках плянэра - 12:00

Удзел ў фэстывале ДАХ бярэ дэлегацыя сядзібы-музэя “Пружанскі палацык”, прадстаўнікі берлінскага арт-хаўза “Тахелес”.


=====================================
ПАМЯТКА ТЫМ, ХТО НАДУМАЎ ЕХАЦЬ У ГРУШАЎКУ.
1. Абявязкова трэба мець: 

- пашпарт; 

- аптэчку !!;

- намёт-спальнік-“пенку”;

- запас прадуктаў харчаваньня;
- лыжку, відэлец, нож, талерку, кубак. Пажадана прыхапіць і ёмістасць для гатоўкі 
ежы і гарбаты.
- ліхтар;
- музычны інструмент, фарбы, вершы.. ) 

2. Табар будзе знаходзіцца побач з сядзібай роду Рэйтэнаў, якая з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны. Таму, звяртаемся да табарытаў – калі ласка, стаўцеся з пашанаю да гэтага месца! 

3. Катэгарычна забараняецца:

- Ужываць наркатычныя рэчывы !
- Злоўжываць алкаголем!
- Паліць побач з сядзібнымі пабудовамі!
- Разкладаць вогнішчы, акрамя адмыслова прызначаных месцаў!
Вялікая прозьба: 
Да мясцовых жыхароў просім ставіцца з пашанаю!! 

Нагадваю, што пад час летніку плануецца барацьба са сьмецьцем, якое пакінулі ШМАТЛІКІЯ “папярэднікі”; рашучы наступ на хмызьняк, які , як “ненажэрны вораг” атачае сядзібу з усіх бакоў; кансервацыйны працы на патрабуючых таго будынках.
Мастакі і мастачкі, фота-графы і фота-графіні ў выбары тэмаў не абмяжоўваюцца, але , пажадана, каб вынікі творчага працэсу мелі сувязь з унутраным або знешнім мірам гэтых мясьцінаў.
Быццам бы …
Зьміцер Юркевіч
Пракураторыя фэстывалю ДАХ
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна
Тэл. для даведак: +375 33 3757250

вторник, 30 июля 2013 г.

Абвешчаны літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтэна

Абвешчаны літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтэна
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна, Міжнародны фэстываль саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”, выдавецтва “Галіяфы”, рэдакцыя альманаха “Тэксты” абвяшчаюць пра пачатак прыему твораў на конкурс гістарычнай прозы імя Тадэвуша Рэйтэна. 
На конкурс прымаюцца празаічныя творы (раман, апавяданне, эсэй, замалёўка і г.д), п’есы, навукова-папулярныя артыкулы на гістарычную тэму. 
Разглядаюцца тэксты на беларускай мове, якія раней не друкаваліся.
Асаблівая ўвага будзе нададзеная творам, прысвечаным Тадэвушу Рэйтэну.
Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, даследчыкі, літаратурныя крытыкі, журналісты. 
Журы конкурса:

Зміцер Юркевіч;
Зміцер Вішнёў;
Міхаіл Галдзянкоў;
Ілля Сін;
Уладзімер Арлоў;

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 верасня 2013 на адрас galiafy13@gmail.com, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра ўдзельніка конкурса: імя, прозвішча, кантактны нумар тэлефона, e-mail.
Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў альманаху “Тэксты”. Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.

воскресенье, 14 июля 2013 г.

"Рэха ДАХу" ДАХ у Пружанах.. Тадэвуш, Станіслаў, Ганна Рэйтэны, Орда, Крашэўскі, Швыкоўскі

3 ліпеня скончыў сваю працу фэстываль першы выяздны ДАХ. На гэты раз да сьпісу гарадоў , дзе раней праходзілі ДАХі (Менск,Берлін) , дадалісь Пружаны.

Наступная кропка - сядзіба роду Рэйтэнаў у вёсцы Грушаўка, Ляхавіцкага раёну.


Tadeusz Reyten / Tadeusz Reytan / DACH-XXI

Увага!
Фэстываль "ДАХ"-ХХІ .
На Радзіме нацыянальнага героя Беларусі, ліцьвіна-беларуса Тадэвуша Рэйтэна.
Фэстваль праходзіць пад сьцягам вяртаньня Беларусі імя татальна забытага героя. 

З 11 па 18 жніўня 2013г.
Вёска Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Берасьцейскай вобласьці.
11-17.08. Летнік, плянэр.

18.08. Музыка. Дзеі. Словы. Выстава -жывапіс, фота, графіка, інсталы. Кіно.
+
Фэстываль Традыцыйнай культуры (ад Адзела культуры Ляхавіцкага райвыканкама). Сьпевы. Стравы. Рамёствы.

Жадаючыя далучыцца (умовы гіперспартанскія - намёт, вогнішча, камары, цьвярозая галава, працавітыя рукі, цікавасьць да гісторыі і іншае незпалучальнае) , калі ласка, лістуйце.

Завадатары-пракуратары
Зьміцер Юркевіч і Алесь Дзю-Родзім
( Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйт
эна)

lefthunder@gmail.com

https://www.facebook.com/pages/Арт-суполка-імя-Тадэву..
http://vk.com/club52677453
http://vk.com/club14850983


понедельник, 6 мая 2013 г.

Тадэвуш Рэйтан, вечарына памяці “Вяртанне Героя на Бацькаўшчыну”




ПРЭС-РЭЛІЗ

Шаноўнае Спадарства! Маем гонар запрасіць Вас на вечарыну памяці Тадэвуша Рэйтана “Вяртанне Героя на Бацькаўшчыну”, якая адбудзецца 10 мая 2013 года, а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці 47), у межах міжнароднага фестывалю “Дах-Крах-ХХ. Напрыканцы Канца…”.

Так склалася, што фестываль прыйшоўся акурат на 240 гадавіну першага падзелу Рэчы Паспалітай абодвух Народаў – Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Таму невыпадкова “Дах” вырашыў расказаць грамадству пра галоўнага Героя тых трагічных для нашай Бацькаўшчыны падзей: Тадэвуша Рэйтана (1742? —1780) — адметнага палітычнага дзеяча апошніх дзесяцігоддзяў існавання ВКЛ. Абраны ад Наваградскага павету паслом на Варшаўскі сойм 1773-1775, дзе павінны былі зацвердзіць 1-ы падзел Рэчы Паспалітай, Рэйтан супольна з пасламі-землякамі Самуэлем Корсакам і Станіславам Багушэвічам рашуча выступіў супраць анэксіі ўсходніх абшараў ВКЛ, уключаных у Расейскую імперыю. Страціўшы розум, скончыў жыццё самагубствам у роднай Грушаўцы (па іншай версіі — быў забіты). Яшчэ сучаснікі лічылі Рэйтана нацыянальным героем. Наступны чатырохгадовы сойм 1788—1792 гг. абвясціў Рэйтана вартым нацыянальнай жалобы, а яго дзеянні узорам для пераймання. Наш слынны зямляк стаў сімвалам паслядоўнага патрыятызму і самаахвярнасці. Яму прысвечана славутая карціна Яна Матэйкі “Рэйтан — заняпад Польшчы” (1864-1866).
Нягледзячы на тое, што ён плоць ад плоці нашай зямлі, кроў ад крыві нашага народу, Тадэвушу Рэйтану да гэтай пары не знайшлося пачэснага мейсца ў пантэоне Нацыянальных Герояў Беларусі, адной з галоўных спадкаемніц спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Ужо вярнуліся з “эміграцыі” – Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Эмілія Плятэр, Рамуальд Траўгут, Ігнат Дамейка і дзесяткі іншых знакамітых ва ўсім свеце нашых суайчыннікаў. Але прозвішча Рэйтан не сустрэнеш на шыльдах вуліц, на помніках, барэльефах, няма ў нас і кургана, насыпанага ў ягоны гонар. Нават кнігаў пра яго няма.
Пра гэтыя, а таксама пра іншыя факты з гісторыі і сучаснасці, распавядуць госці ў час сустрэчы.
У прэзэнтацыі бяруць ўдзел: Алесь Жлутка (мовазнаўца, лацініст, гісторык), Зьміцер Санько (галоўны рэдактар выдавецтва “Тэхналогія”), Фёдар Чарняўскі (гісторык), Алесь Родзін (мастак, куратар), Сяргей Чарановіч (мастак, краязнаўца), Юрась Зялевіч (дырэктар пружанскага музея “Палацык”), Уладзімір Варанец (рэстаўратар), Зміцер Юркевіч (арт-куратар, мастак).

Фармат сустрэчы адкрыты.

Арганізатар і вядучы – Зміцер Юркевіч,
сакратар арт-таварыства імя Тадэвуша Рэйтана.

P.S.
З 23 красавіка па 15 мая ў межах фестывалю “Дах” праводзіць першую ў гісторыі Беларусі выстаўку, прысвечаную Тадэвушу Рэйтану. Яна складаецца з мастацкіх і публіцыстычных твораў, фотаздымкаў і інш.
Таксама ў гэтым годзе мы плануецца правядзенне арт-фестываля “Дах” ў Грушаўцы, родавай сядзібе Рэйтанаў.


www.facebook.com/pages/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана/562381497125815

http://vk.com/id9330671

суббота, 13 апреля 2013 г.

Методыка пошуку каранёў і складання радаслоўнай”