вторник, 30 июля 2013 г.

Абвешчаны літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтэна

Абвешчаны літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтэна
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна, Міжнародны фэстываль саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”, выдавецтва “Галіяфы”, рэдакцыя альманаха “Тэксты” абвяшчаюць пра пачатак прыему твораў на конкурс гістарычнай прозы імя Тадэвуша Рэйтэна. 
На конкурс прымаюцца празаічныя творы (раман, апавяданне, эсэй, замалёўка і г.д), п’есы, навукова-папулярныя артыкулы на гістарычную тэму. 
Разглядаюцца тэксты на беларускай мове, якія раней не друкаваліся.
Асаблівая ўвага будзе нададзеная творам, прысвечаным Тадэвушу Рэйтэну.
Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, даследчыкі, літаратурныя крытыкі, журналісты. 
Журы конкурса:

Зміцер Юркевіч;
Зміцер Вішнёў;
Міхаіл Галдзянкоў;
Ілля Сін;
Уладзімер Арлоў;

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 верасня 2013 на адрас galiafy13@gmail.com, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра ўдзельніка конкурса: імя, прозвішча, кантактны нумар тэлефона, e-mail.
Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў альманаху “Тэксты”. Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.

Комментариев нет: