суббота, 11 июля 2009 г.

IN-Touch

21,22 жнiуня некалькi тэматычных мерапрыемствау ладзiць IN -Touch- group .





IN-Touch - гэта суполка музычных прамоўтараў, ды-джэяў, музыкаў, жырналістаў па культуры, мультымедыйных мастакоў і перформараў, месцазнаходжанне якой - Мінск. Яны прамавуюць буларускую музыку і мастацтва за мяжой, а таксама музыку і мастацтва з ЕС і іншых краін на Беларусі.
Ужо некалькі год куратары IN-Touch арганізоўваюць вялікую колькасць мерапрыемстваў незалежнай музыкі ў Беларусі і вядуць музычныя прагрмаы на радыё. З вясны 2007 году IN-Touch супрацоўнічае з польскім фестывалем Unsound і праводзіць серыю міжнародных фестываляў пры падтрымцы культурных інстытутаў і амбасадаў у Мінску, такіх як, Інстытут імя Гётэ, Шведскі Інстытут, Польскі Інстытут, фонд Pro Helvetia, французская амбасада і інш. IN-Touch разам з Unsound арганізаваў серыю выступаў беларускіх музыкаў у Польшчы.
Таксама IN-Touch арганізаваў тры вялікія выставы беларускага мастацтва і серыю выступаў беларускіх музыкантаў і перформераў. Мэтай была прамоцыя беларускага незалежнага і эксперыментальнага мастацтва, якое зазвычай не мае голасу ні ў Беларусі, ні за яе межамі. Першы фестываль незалежнага беларускага мастацтва адбыўся ў Берліне ў 2007 годзе, другі (у Санкт-Пецярбурзе) і трэці (у Берліне) у 2008.
Удзельнікі IN-Touch актыўна супрацоўнічаюць з беларускім нэт-лэйблам і арт-супольнасцю HAZE. Наведвальнікі гэтага сайту - жыхары Беларусі і іншых краін, і гэта адзіны праект такого кшталту ў Беларусі.




email:
zmicer [at] h-a-z-e . org
haze . org [at] gmail . com

Комментариев нет: