это не вся программа закрытия. лишь одна из частей.
--------------------------------------
У МЕЖАХ МІЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ “DACH 9”
20 верасня (нядзеля), 19:00 – 21:30.
у канферэнц-зале Палаца мастацтваў (вул. Казлова, 3)
пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца “DARK WAY PARTY III: адкрыты фармат” - музычная вечарына,
прысвечаная культуры Сярэднявечча, з удзелам музычных праектаў:
VOLK, DROMOS, FAVOURITE MIRROR, РАДАГОСТ.
Таксама ў праграме – спецыяльныя нумары ад Anadea і гурта гістарычнага танца “Фламея”.
Стылістычны накірунак: medieval/gothic/dark-ambient/pagan-folk.
Уваход бясплатны - па запрашэннях. Face-control. Колькасць месцаў абмежаваная.
Замова запрашэнняў па тэлефонах: Velcom 6787536, МТС 7787531.
Даведка:
“Dark Way” – музычная імпрэза, якая з 2003 года рэгулярна адбываецца на розных канцэртных пляцоўках. Аудыторыя – моладзь ад 18 да 28 гадоў, якая ў асноўным належыць да “гатычнай” субкультуры і цікавіцца альтэрнатыўнай сцэнай. У розныя гады ў фестывалі “Dark Way” бралі ўдзел разнастайныя гурты з Беларусі, а таксама праекты і DJs з Вялікабрытаніі, Германіі, Літвы, Украіны; перформансы для імпрэз рыхтавалі “Механёры культуры”, пластычны тэатр “InZhest” і іншыя творчыя суполкі.
DROMOS – добра вядомы аматарам андэграунднай сцэны электронны праект, які існуе з 2000 года ў Мінску і перыядычна суправаджае свае выступленні авангарднымі перфомансамі і відэанстраляцыямі. Дыскаграфія налічвае два альбомы “Sacrifice to Abyss” і “Voices”, выдадзеныя на ўласным лэйбле Somord prods. Удзельнікі праекту выступалі ў Германіі, Польшчы, Украіне, Расіі. На канцэрце будуць прадстаўлены новыя кампазіцыі ў стылістычным кірунку dark-ambient/post-industrial/neofolk.
VOLK – гурт, які добра ведаюць у Беларусі і за яе межамі дзякуючы запамінальным мелодыям, арыгінальным кліпам і творчай харызме лідара – мульціінструменталіста і аўтара большасці песень - Сяргея Урыўскага. Свой стыль музыканты вызначаюць як gothic space metal, а іх канцэртныя выступленні заўсёды збіраюць вялікую колькасць прыхільнікаў сучаснай альтэрнатыўнай музыкі.
FAVOURITE MIRROR – мінскі праект, які існуе з 2000 г. Дыскаграфія гурта складаецца з альбома "Aberration", напісанага ў 2003 годзе і выдадзенага ў 2007-м на лэйбле “Haarbn Prod.”, а таксама канцэртніка "Memento Mori". Дадзены праект спалучае ў сабе сумесь атмасфернага і меладычнага dark-ambient/electro з дэпрэсіўна-экстрымавым бэкграундам.
РАДАГОСТ – малады гурт, які канчаткова сфармаваўся ў бягучым годзе. Музыканты паспелі даць шэраг канцэртаў у Мінску і Маскве, якія выклікалі добрыя водгукі сярод слухачоў. Свой стыль удзельнікі гурта вызначаюць як pagan folk metal.
В рамках международного фестиваля “DACH 9”
20 сентября (воскресенье), 19:00 – 21:30.
в конференц-зале Дворца искусств (ул. Козлова, 3)
при поддержке общественной культурной кампании “Будзьма беларусамі!” состоится “DARK WAY PARTY III: открытый формат” – концерт, посвященный культуре Средневековья, с участием музыкальных проектов:
VOLK, DROMOS, FAVOURITE MIRROR, РОДОГОСТ.
Также в программе – эксклюзивные номера от Anadea и группы исторического танца “Фламмея”.
Стилистика: medieval/gothic/dark-ambient/pagan-folk.
Антикризисное спецпредложение (первый и последний раз!) – вход БЕСПЛАТНЫЙ (по приглашениям). Количество мест в зале ограничено. Face-control.
Заказ пригласительных по телефонам: Velcom 6787536, МТС 7787531.
Подробности – на сайте somord.org
вторник, 8 сентября 2009 г.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий