вторник, 8 сентября 2009 г.
"Альтер Эга"
Выступ тэатральнай суполкi "Альтэр Эга" на ДАХу-910 верасня ў Палацы мастацтваў, вул. Казлова 3, у 18.00 адбудзецца выступ унiкальнай тэатральнай суполкi "Альтэр Эга".Гэты тэатр быў створаны ў псіханеўралагічным інтэрнате № 3 г. Мінска ў 2006 годзе. Асноўны склад тэатральнай суполкі налічвае 7 асоб. За тры гады існавання тэатральнае аб’яднанне мела каля 70 канцэртаў. Пляцоўкі і аўдыторыі былі самымі рознымі (дом-музей Ваньковічаў, універсітэты, царкоўныя школкі, турмы). Акрамя таго артысты мелі шэраг канцэртаў ў Галандыі. У рэпертуары існуюць нумары, прадстаўляючыя розныя жанры: тэатральныя і пантамімічныя мініятуры, вакальныя і харэаграфічныя нумары.Сапраўднае мастацтва можа нараджацца і існаваць у любых сценах, у тым ліку ў сценах інтэрната. Людзі з псіхафізічнымі асаблівасцямі і інтэлектуальнымі абмежаваннямі могуць быць фантастычнымі акторамі, што i даводзiць праца суполкi.Калі яны выяўляюць на сцэне свае адчуванні, патрэбы, жаданні і фантазіі, яны адкрываюць для нас новы спосаб бачання, акцэнтуюць увагу на тых аспектах свету, якія, без іх дапамогі, верагодна, засталіся б закрытымі для нас. Іх творчасць – гэта спосаб узаемнага духоўнага ўзбагачэння, нашая карысць і задавальненне.У праграме таксама выступ праэкта “Art–“Ну–Во”, пэрформанс А. Грушы памяцi Майкла Джэксана i паэтычны выступ сп. Шнiпа.Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Уваход вольны.http://belarus.indymedia.org/18061
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий